У пералік таксама ўвайшлі Талін, біясферны запаведнік "Дэльта Дуная", Рыга, Санкт-Пецярбург і іншыя.
Аўтарытэтная брытанская газета The Telegraph склала топ-25 месцаў ва Усходняй Еўропе, якія абавязкова патрэбна наведаць.
"Усё больш брытанцаў устрымліваюцца ад наведвання Францыі, Іспаніі і Італіі на карысць Усходняй Еўропы. Гэта на шмат больш танна, улічваючы падзенне фунта адносна еўра, і больш бяспечна", — тлумачыць прынцып складання рэйтынгу выданне.
Белавежская пушча трапіла ў спіс пад 18 нумарам. У пералік таксама ўвайшлі Талін, біясферны запаведнік "Дэльта Дуная", Рыга, Санкт-Пецярбург і іншыя.
"На паўднёвым усходзе Беларусі знаходзіцца Белавежская пушча, якая з`ўяляецца рэшткамі агромністых лясоў, якія раней пакрывалі ўсю Еўропу. Гэта самы вялікі з захаваўшыхся фрагментаў старажытнага леса ў Еўропе.
Там знаходзіцца больш 2000 відаў раслін і грыбоў, больш за 200 відаў птушак (у тым ліку няўлоўны чорны бусел) і млекапітаючыя, што даўно зніклі ў іншых месцах, такія як рысь, вавёрка, дзік, воўк і самы вялікі з іх — зубр", — распавядае пра Белавежскую пушчу брытанскі таблоід.
Sputnik, 2 лютага 2017

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-0/198/38571
Текущая дата: 15.11.2024