У Віцебску завяршыліся міжнародныя спаборніцтвы па скачках на батуце «Славянскія гульні», удзел у якіх прынялі наймацнейшыя беларускія і расійскія спартсмены.
На турніры выступілі лідары абедзвюх нацыянальных каманд, у тым ліку двухразовы алімпійскі чэмпіён Іван Літвіновіч і ўладальніца Кубка свету расіянка Анжэла Бладцава. У заключны дзень спаборніцтваў спартсмены вызначалі наймацнейшых у сінхронных скачках. У мужчынскім заліку перамогу атрымалі нашы Станіслаў Яскевіч і Андрэй Буйлоў, бронзу ўзяў яшчэ адзін беларускі дуэт — Максім Асіпенка — Іван Мельнікаў.
У жаночых спаборніцтвах лепшы вынік паказалі нашы Віялета Бардзілоўская і Кацярына Яршова. Акрамя таго, Яршова ў тандэме з Яскевічам заваявала золата ў змешаных сінхронных скачках, другое месца ў міксце занялі Бардзілоўская і Буйлоў. Таксама сёння медалі ў парных скачках разыгралі прадстаўнікі малодшых узроставых катэгорый. Узнагароды вышэйшай пробы беларускай камандзе прынеслі Ангеліна Траціннікава і Кіра Парчэўская (U12), Елізар Гуцаў і Данііл Кірушкін (U14), а таксама Даніэль Жаўлакоў і Бажэн Сілін (U16).
Такім чынам, у агульнай складанасці на хатніх «славянскіх гульнях» 2024 года нашы батутысты выйгралі трыццаць медалёў — 11 залатых, 9 срэбных і 10 бронзавых.
Звязда, 22 лістапада 2024
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-0/2/75944
Текущая дата: 26.12.2024