Белорусский портал в Казахстане

Юнацкая зборная Беларусі па хакеі (U-17) атрымала трэцюю перамогу запар на турніры ў Канадзе



Усе пяць шайбаў беларускімі хакеістамі былі закінуты ў трэцім перыядзе гульні.

Юнацкая зборная Беларусі па хакеі (U-17) атрымала трэцюю перамогу запар на міжнародным турніры Mac`s Midget AAA World Invitational Tournament, які штогод праходзіць у Калгары, упэўнена абыграўшы каманду Regina Pat Canadians з лікам 5:0.  

Дакладнымі кідкамі ў камандзе Уладзіміра Магдзеева вызначыліся Аляксандр Ахрамовіч, Дзмітрый Саўрыцкі, Павел Ажгірэй. Галявы дубль зрабіў Уладзіслаў Міхальчук. Турнірнае становішча ў групе 1: 1. Беларусь (U-17) - 6 пунктаў/3 матчы, Calgary Buffaloes - 4/3, Regina Pat Canadiens - 2/3, Vancouver NE Chiefs - 2/2, Arizona Bobcats - 0/3.

Раней беларуская каманда была мацнейшая за Vancouver NE Chiefs (5:3) і Calgary Buffaloes (4:2). Юнацкая зборная Беларусі заключны матч групавога этапу правядзе супраць Arizona Bobcats.

Пачатак паядыну 30 снежня ў 21.45 па беларускім часе. У турніры Mac`s Midget AAA World Invitational Tournament 25 каманд падзелены на 5 груп па 5 дружын у кожнай і праводзяць матчы па аднакругавой сістэме. Пераможца кожнай групы, а таксама тры каманды, якія атрымалі ўайлд-кард, згуляюць у чвэрцьфінале.

30 снежня 2016, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-0/200/38210
Текущая дата: 15.11.2024