Аб гэтым Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка заявіў на цырымоніі адкрыцця спаборніцтваў у спартыўным комплексе "Чыжоўка-Арэна".
"Сёння стартуе чарговы, ужо трынаццаты па ліку Калядны міжнародны турнір аматараў хакея на прызы Прэзідэнта. Нас чакаюць захапляльныя і яркія баталіі на лядовых арэнах. Зноў сыдуцца каманды, якія гатовы ўпарта змагацца за галоўны прыз, паказваць гледачам высокі клас гульні", - заявіў Аляксандр Лукашэнка.
У гэтым годзе ў турніры прымаюць удзел хакейныя дружыны з Расіі, Германіі, Славакіі, Фінляндыі, Аб`яднаных Арабскіх Эміратаў і Швейцарыі, якія ў свой час ужо выпрабоўвалі на трываласць мінскі лёд, адзначыў кіраўнік дзяржавы.
На гэты раз да іх далучыцца зборная Балкан, у складзе якой ігракі з Балгарыі, Босніі і Герцагавіны, Македоніі, Румыніі, Сербіі, Славеніі, Харватыі і Турцыі.
"Гэты турнір з`яўляецца самым маштабным па колькасці краін-удзельніц. Мы рады вітаць ігракоў з 15 дзяржаў. Да нас прыехалі пераможцы і прызёры чэмпіянатаў свету, Алімпійскіх гульняў, хакеісты, якія выступалі ў Нацыянальнай хакейнай лізе", - адзначыў Прэзідэнт.
Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што хакей карыстаецца асаблівай любоўю і ўвагай беларусаў. "Нашы гледачы змогуць па заслугах ацаніць дакладны кідок, галявы пас, самаадданую гульню варатара, філігранную тэхніку нападаючага і зладжанасць дзеянняў кожнай з каманд. Госці сталіцы пераканаюцца ў традыцыйнай гасціннасці беларускага народа, змогуць азнаёміцца з Беларуссю, яе гісторыяй і культурай, набыць новыя цікавыя кантакты. Спорт - гэта лепшая форма народнай дыпламатыі", - лічыць беларускі лідар.
ХIII Калядны турнір аматараў хакея на прыз Прэзідэнта Беларусі праходзіць з 4 па 7 студзеня на лёдзе "Чыжоўка-Арэны" ў Мінску.
Арганізатарамі з`яўляюцца Прэзідэнцкі спартыўны клуб, асацыяцыя "Федэрацыя хакея Беларусі", Міністэрства спорту і турызму, Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт.
Матчы турніру прыцягваюць на трыбуны вялікую колькасць балельшчыкаў.
Па традыцыі ўваход на гульні бясплатны, а каля "Чыжоўка-Арэны" арганізаваны святочныя гулянні, якія не даюць сумаваць гледачам у перапынках матчаў, а таксама паміж паядынкамі.
Спаборніцтвы праводзяцца ў Мінску з 2005 года. У розны час уладальнікам ганаровага трафея дзевяць разоў станавілася каманда Прэзідэнта Беларусі (2005, 2006, 2008, 2009, 2010, 2012, 2013, 2014, 2016). Тройчы поспех святкавала расійская дружына (2007, 2011, 2015).
4 студзеня 2017, Мінск
Міхаіл Маціеўскі - БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-0/200/38331
Текущая дата: 15.11.2024