Белорусский портал в Казахстане

Аляксандра Герасіменя плануе праводзіць майстар-класы для школьнікаў



Пра гэта спартсменка расказала на сваёй старонцы ў сацсетках.

Двухразовы срэбны прызёр Алімпійскіх гульняў у Лондане і ўладальніца бронзавай узнагароды ў Рыа-дэ-Жанэйра Аляксандра Герасіменя плануе праводзіць бясплатныя майстар-класы па плаванні для школьнікаў.  

Групы школьнікаў і студэнтаў ужо могуць падаваць заяўкі праз афіцыйную старонку плыўчыхі ў Facebook. "Гэта акцыя больш для дзяцей з іншых гарадоў Беларусі. Мяне неаднаразова запрашалі прыехаць, правесці заняткі, але па прычыне занятасці не магла гэтага зрабіць. Цяпер з`явілася такая магчымасць, і я з задавальненнем правяду трэніроўкі", - адзначыла спартсменка.

Заслужаны майстар спорту Аляксандра Герасіменя раней адкрыла клуб плавання, у якім пад кіраўніцтвам вопытных спецыялістаў і самой спартсменкі кожны жадаючы можа навучыцца ўпэўнена трымацца на вадзе або палепшыць тэхніку розных стыляў плавання.

4 студзеня 2017, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-0/200/38333
Текущая дата: 15.11.2024