Белорусский портал в Казахстане

Домрачава выйграла срэбра ў гонцы пераследу на ЧС па біятлоне



Немка Лаура Дальмаер стала пераможцай гонкі пераследу на чэмпіянаце свету ў Хохфільцэне. Другой стала Дар`я Домрачава.

Адзначым, што беларуская спартсменка не дапусціла ніводнага промаху. Яна упершыню трапіла на подыум пасля нараджэння дзіцяці і вяртання ў спорт.

Чэшка Габрыэла Коўкалава — трэцяя. Чацвёртай стала расіянка Ірына Старых.

Звязда, 12 лютага 2017

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-0/200/38649
Текущая дата: 28.12.2024