Белорусский портал в Казахстане

Пяць залатых медалёў заваявалі беларускія фрыстайлісты на этапе Кубка Еўропы ў "Раўбічах"



Пяць залатых медалёў заваявалі беларускія фрыстайлісты на этапе Кубка Еўропы ў рэспубліканскім цэнтры па зімовых відах спорту "Раўбічы".

У выніку двойчы на верхнюю прыступку п`едэстала гонару падымаўся сярэбраны прызёр Сусветнай зімовай універсіяды ў Алматы Арцём Башлакоў, таксама першае месца занялі беларусы Павел Дзік і Ганна Яўсеенка.

У камандных спаборніцтвах зборная Беларусі (Сняжана Драбянкова, Павел Дзік, Ілья Гарэлік) заняла першае месца.

Другое месца заняла таксама каманда гаспадароў у складзе Ганны Яўсеенка, Дзмітрыя Мазуркевіча і Арцёма Башлакова.

Спаборніцтвы сталі важным этапам падрыхтоўкі да этапу Кубка свету, які 25 лютага прыме спарткомплекс "Раўбічы".

13 лютага 2017, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-0/200/38661
Текущая дата: 28.12.2024