Белорусский портал в Казахстане

Цэнтр гандбола будзе створаны ў Віцебску



Пра гэта паведаміў старшыня Віцебскай абласной федэрацыі гандбола Акіф Гасымаў.

Цэнтр гандбола з развітой інфраструктурай будзе створаны ў Віцебску ў 2017 годзе. Спецыялізаваная арганізацыя размесціцца на базе спартыўнага комплексу ААТ "Віцебскі завод радыёдэталей "Маналіт" і прызначана стаць цэнтрам развіцця алімпійскага віду спорту ў горадзе.

"У Віцебску ёсць жаночая каманда па гандболе, паралельна мы фарміруем мужчынскую дружыну і падбіраем трэнерскі склад для арганізацыі заняткаў дзіцячых груп", - адзначыў Акіф Гасымаў.

У цэнтры будуць створаны камфортныя ўмовы для арганізацыі спаборніцтваў, трэніровачнага працэсу, а таксама рэабілітацыі і адпачынку спартсменаў і трэнераў. Цяпер вядзецца рэканструкцыя комплексу, плошча якога перавышае 1,2 тыс. кв.м, пад залу гандбола.

У будынку з`явяцца камфортныя раздзявалкі, трэнажорная зала, саўна.

Дапамогу ў аснашчэнні цэнтра ўсім неабходным абсталяваннем акажа ГА "Беларуская федэрацыя гандбола". Акрамя таго, спартсмены будуць забяспечаны бясплатным харчаваннем у сталовай ААТ "ВЗРД "Маналіт".

"Для таго, каб патрабаваць рэзультат, неабходна першапачаткова стварыць паўнацэнныя ўмовы для трэніровак", - адзначыў Акіф Гасымаў.

Плануецца, што абноўлены спартыўны комплекс прыме першых гасцей ужо вясной бягучага года.

13 лютага 2017, Віцебск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-0/200/38662
Текущая дата: 28.12.2024