У гарах Новай Зеландыі загінулі два турысты — грамадзяне Беларусі і Украіны.
32-гадовы беларус Павел Пазняк і яго калега праграміст з Украіны выправіліся ў паход на горны хрыбет Тараруа. Праз некаторы час яны перасталі выходзіць на сувязь. Сваякі турыстаў паведамілі ў паліцыю.
Целы двух мужчын знайшлі праз тры дні. Дакладныя прычыны смерці высвятляюцца, хутчэй за ўсё, яны змерзлі ў гарах.
Паводле інфармацыі тэлеканала СТВ, на сувязі з роднымі загінулага беларуса знаходзіцца пасольства Беларусі ў Аўстраліі, якое акрэдытаванае і для працы ў Новай Зеландыі.
Як паведамляе новазеландскі рэсурс NZ Herald, загінулыя — 32-гадовы Павел Пазняк з Окленда і 39-гадовы Міхаіл Сцяпура з Лоўэр-Хата — адправіліся ў горы раніцай у суботу, 19 лістапада, на наступны дзень павінны былі вярнуцца. Целы знайшлі ў панядзелак, 21 лістапада.
Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Мінск, 27 лістапада 2016
Мінск, 27 лістапада 2016
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-0/202/37749
Текущая дата: 15.11.2024