Пра гэта паведамляе Мінскі аўтазавод.
Беларускі экіпаж каманды "МАЗ-СПОРТаўта", якім кіруе Сяргей Вязовіч, завяршыў на 12-м месцы першы этап ралі-рэйда "Дакар-2017", што стартаваў у Паўднёвай Амерыцы.
Першы этап працягласцю 454 км пасля старту ў Парагваі скончыўся ў аргенцінскім горадзе Рэсістэнсія. У самым пачатку спецучастка галіна пашкодзіла лабавое шкло, бачнасць практычна знікла. У выніку шыбу давялося выціснуць і працягваць рух без яе. Тым не менш экіпаж Вязовіча пад нумарам 511 фінішаваў з добрым вынікам — адставанне ад лідара склала ўсяго 1 хвіліну 33 секунды.
Экіпаж 522 Аляксандра Васілеўскага на 21-м месцы. Адставанне ад лідара — 4 хвіліны 12 секунд. Экіпаж 533 Аляксея Вішнеўскага на 23-м месцы. Адставанне ад лідара — 5 хвілін 22 секунды.
Першым на гэтым этапе фінішаваў чэх Марцін Каламі на "Татры".
Паводле інфармацыі МАЗа, маршрут другога этапу з Рэсістэнcіі ў Тукуман пракладзены па даволі дрэннай дарозе. Даўжыня этапу складзе 813 км, з іх спецучастак 284 км.
Праліўныя дажджы пакінулі пасля сябе глыбокія лужыны і бруд. Будуць сустракацца даволі вузкія ўчасткі. Калі надвор`е не ўнясе карэктывы, спецучастак можа быць хуткасным. Варта таксама ўлічваць спякоту ў 40 градусаў, якую прагназуюць на заўтра.
Ралі-рэйд "Дакар-2017" будзе доўжыцца да 14 студзеня. Працягласць маршруту, які праходзіць па тэрыторыях Парагвая, Аргенціны і Балівіі, — прыкладна 9 тыс. км.
Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 3 студзеня 2017
Мінск, 3 студзеня 2017
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-0/202/38302
Текущая дата: 27.12.2024