Такі прагноз сёння далі эксперты турыстычнай індустрыі падчас правядзення каардынацыйнага савета па турызме. У першую чаргу гэта звязваюць з адкрыццём новых гатэляў эканам-класа.
І сёння горад адначасова гатовы размясціць больш за 10 тысяч чалавек. Пакуль сярэдняя напаўняльнасць гасцініц вагаецца ў межах 40%. Нягледзячы на дастатковую колькасць месцаў для начлегу, турыстычны паток у Мінск значна знізіўся.
Камфорт, прастата і эканомія. Гэта першае, на што звяртаюць увагу турысты падчас выбару гасцініцы. І ўсе гэтыя умовы пастараліся аб`яднаць будаўнікі гэтага двухзоркавага гатэля, які сёння афіцыйна адкрыўся на праспекце Пераможцаў. У ім 102 нумары, якія ў асноўным разлічаны на сямейны адпачынак.
Усяго ў Мінску 48 гасцініц і 5 хосталаў. А на стадыі будаўніцтва – яшчэ дзясятак гатэляў. Спецыялісты канстатуюць: адкрыццё новых комплексаў павышае канкурэнтнасць на рынку і зніжае канчатковы кошт для турыста.
Між тым, спецыялісты прагназуюць і далейшае зніжэнне цэн на гасцінічныя паслугі. Сёння стандартны нумар у сярэднім каштуе 80 рублёў за суткі.
Для таго каб прыцягнуць кліента, гатэлі вымушаны распрацоўваць новыя праграмы для вандроўнікаў. Папулярнасць набірае майс-турызм - гэта цэлы комплекс паслуг для актыўных і дзелавых людзей на базе гасцінічных комплексаў, які ўключае ў сябе не толькі размяшчэнне гасцей, але і арганізацыю канферэнцый, перамоў і нават экскурсійных паездак.
Сярэдняя запаўняльнасць гатэляў - каля 40%. Паводле слоў спецыялістаў, для рэнтабельнай працы комплексаў гэтага дастаткова. Аднак прыбытак мог быць большым, калі б турыстычны паток не змяншаўся.
Павялічыць прывабнасць беларускай сталіцы прадстаўнікі турыстычнай індустрыі збіраюцца за кошт развіцця медыцынскага, настальгічнага, падзейнага і спартыўнага турызму.
Першы сур`ёзны турыстычны экзамен сталіца здала на выдатна пад час правядзення чэмпіянату свету па хакеі. Наперадзе больш маштабныя іспыты – другія Еўрапейскія алімпійскія гульні. І да іх горад абяцае падысці яшчэ больш сур`ёзна.
Аляксандр Харавец, Мінск
Белтэлерадыёкампанія, 18 лістапада 2016
Аляксандр Харавец, Мінск
Белтэлерадыёкампанія, 18 лістапада 2016
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-0/203/37632
Текущая дата: 15.11.2024