Пра гэта паведамілі ў прэс-службе ўрада.
Беларусь у 2017 годзе прыме больш за 70 міжнародных спартыўных мерапрыемстваў, іх пералік зацверджаны пастановай Савета Міністраў нумар 1044 ад 19 снежня 2016 года.
У прыватнасці, з 1 па 9 студзеня пройдзе XIII Калядны міжнародны турнір аматараў хакея на прыз Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
З 10 па 12 лютага адбудзецца Кубак свету па шорт-трэку. У верасні запланавана правядзенне міжнароднага біятлоннага фестывалю "Гонка легенд" пад дэвізам "Зоркі біятлона за мір".
З 18 па 20 мая пройдуць міжнародныя спаборніцтвы па веласіпедным спорце на трэку "Гран-пры Мінска".
На 10-11 чэрвеня запланаваны кантынентальны кубак па дзюдо "Мінск-2017" сярод мужчын і жанчын (European Judo Open M&W).
З 14 па 25 чэрвеня пройдзе чэмпіянат свету па класічным паўэрліфтынгу, 16-20 жніўня - этап Кубка свету па скачках на батуце, 18-22 мая - чэмпіянат Еўропы па самба і баявым самба. З 17 па 24 ліпеня адбудзецца чэмпіянат Еўропы па сучасным пяцібор`і, 3-12 мая - чэмпіянат свету па муай-тай, 21-25 красавіка - чэмпіянат Еўропы сярод моладзі да 23 гадоў па фехтаванні.
Таксама на працягу года запланаваны падрыхтоўчыя мерапрыемствы да ІІ Еўрапейскіх гульняў 2019 года, у тым ліку візіты прадстаўнікоў міжнародных спартыўных арганізацый, кіраўнікоў федэрацый (саюзаў, асацыяцый) па відзе (відах) спорту замежных дзяржаў.
20 снежня 2016, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-0/203/38054
Текущая дата: 27.12.2024