Гэту інфармацыю пацвердзілі ў Беларускай федэрацыі біятлона.
Біятланістка Настасся Кінунен завяршыла сезон і рыхтуецца стаць маці. У Рамзау, дзе адбудзецца непрацяглы перад другой часткай сезона вучэбна-трэніровачны збор, Настасся Кінунен (Дубарэзава) не паехала.
У Аўстрыі беларускія біятланісты сканцэнтруюцца на стралковай падрыхтоўцы, лыжнай тэхніцы, а таксама тактыцы праходжання дыстанцыі.
Чацвёрты этап Кубка свету па біятлоне стартуе ў нямецкім Оберхофе 5 студзеня. У гэтыя тэрміны плануе вярнуцца ў склад зборнай Беларусі Дар`я Домрачава, вяртанне якой пацвердзілі і ў трэнерскім штабе нацыянальнай каманды.
26 снежня 2016, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-0/203/38187
Текущая дата: 27.12.2024