Белорусский портал в Казахстане

Аляксандра Герасіменя заваявала срэбра на этапе Кубка свету па плаванні ў Токіа



Лідар беларускай зборнай па плаванні Аляксандра Герасіменя заваявала срэбны медаль на этапе Кубка свету па плаванні ў 25-метровым басейне ў Токіа на дыстанцыі 50 м вольным стылем.

У фінальным заплыве беларуска паказала час 24,04 секунды. Перамагла Жанет Отэсен з Даніі — 23,80 секунды.

На мінулым тыдні на этапе Кубка свету ў Сінгапуры на гэтай жа дыстанцыі Герасіменя заняла трэцяе месца з вынікам 24,40 секунды.

Лідар мужчынскай каманды Павел Санковіч у першы дзень спаборніцтваў у Токіа заняў чацвёртае месца на дыстанцыі 100 м на спіне — 50,56 секунды.

Пераможцам стаў Мітчэл Ларкін з Аўстраліі — 50,23 секунды.

Аляксандр Ванковіч, БелаПАН
Мінск, 25 кастрычніка 2016

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-0/204/37401
Текущая дата: 15.11.2024