Белорусский портал в Казахстане

Надзея Скардзіна стала 10-й у гонцы пераследу на этапе Кубка свету па біятлоне



Беларуская біятланістка Надзея Скардзіна заняла 10-е месца ў гонцы пераследу на 10 км на першым этапе Кубка свету па біятлоне 4 снежня ў шведскім Эстэрсундзе. Гэта лепшы вынік сярод беларускіх удзельніц.

На чатырох агнявых рубяжах Скардзіна дапусціла адзін промах (0+0+0+1) і ў выніку адстала ад пераможцы на 1 хвіліну 29,4 секунды. Напярэдадні ў спрынце Скардзіна была 8-й, такім чынам, яна пагоршыла сваю стартавую пазіцыю.

Не змагла ўтрымаць або палепшыць заваяванае месца ў спрынце і Ірына Крыўко: учора яна была 11-й, сёння фінішавала 15-й — (1+0+10; +2.05,0).

Надзея Пісарава паднялася з 50-га на 42-е месца (2+0+0+1; +4.19,4), Дар`я Юркевіч — з 59-га на 51-е месца (1+0+1+2; +5.30,9).

Перамогу атрымала чэшка Габрыэла Каукалава, якая стартавала трэцяй. Яна пераадолела дыстанцыю за 31 хвіліну 43,3 секунды (0+0+1+0). Другое месца заняла немка Лаура Дальмаер (0+1+1+0; 8,4), трэцяе — італьянка Даратэя Вірэр (0+0+0+0; 21,4), якая на старце была толькі 19-й.

Аляксандр Ванковіч, БелаПАН
Мінск, 4 снежня 2016

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-0/204/37878
Текущая дата: 27.12.2024