На тэнісных кортах Палаца тэніса ў Мінску завяршыліся гульні першага дня матчу Кубка Дэвіса трэцяга круга ІІ Еўра-Афрыканскай групы.
Першымі правялі сваю гульню Яраслаў Шыла і Фрэдэрык Нільсен. Датчанін, нягледзячы на 418-ю пазіцыю ў рэйтынгу АТР, з`яўляецца больш вопытным, чым беларускі тэнісіст.
Яраслаў Шыла пасля першай гадзіны сустрэчы ўступаў па сэтах 0:2 - 5:7, 3:6. Аднак беларус знайшоў у сабе сілы вярнуць інтрыгу ў гульню. Дзве наступныя партыі за кошт добрай падачы і актыўных дзеянняў на задняй лініі засталіся за ім - 6:1, 6:2. Здавалася, Яраславу Шыла ўдалося завалодаць ініцыятывай, але вопытны Фрэдэрык Нільсен змог давесці сустрэчу да перамогі, выйграўшы сэт 7:5 і з агульным лікам 3:2.
У другой гульні першы нумар зборнай Беларусі ў адзіночным разрадзе Ілья Івашка не адчуў сур`ёзнага супраціўлення з боку Андрэаса Б`ерэхуса - 6:2, 6:0, 6:0. Паядынак прадаўжаўся крыху больш за гадзіну.
Мужчынскую зборную Беларусі ў першы дзень Кубка Дэвіса падтрымлівала і вядучая айчынная тэнісістка Вікторыя Азаранка, якая паглядзела абодва матчы з трыбуны.
У другі дзень спаборніцтваў, 17 верасня, адбудзецца парная сустрэча, у якой у беларусаў заяўлены Максім Мірны і Ягор Герасімаў, а ў гасцей - Фрэдэрык Нільсен і Томас Кроман.
У заключны дзень матчу, 18 верасня, пройдуць два адзіночныя паядынкі: Ілья Івашка - Фрэдэрык Нільсен, Яраслаў Шыла - Андрэас Б`ерэхус.
Пераможца сустрэчы Беларусь - Данія атрымае права ў наступным сезоне згуляць у першай групе Еўра-Афрыканскай зоны розыгрышу Кубка Дэвіса.
16 верасня 2016, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-0/205/36998
Текущая дата: 15.11.2024