Белорусский портал в Казахстане

Мінск стаў самым папулярным горадам для адпачынку расіян з дзецьмі на восеньскіх канікулах



Такія даныя прадаставіў інтэрнэт-сэрвіс пошуку атэляў RoomGuru.ru.

Мінск лідзіруе сярод гарадоў, папулярных у расіян для адпачынку з дзецьмі на восеньскіх канікулах. У топ-10 замежных гарадоў, папулярных для падарожжаў з дзецьмі на восеньскіх канікулах, уваходзяць Мінск, Вільнюс, Рыга, Баку, Талін, Тбілісі, Прага, Будапешт, Ерэван і Хельсінкі.

У сталіцу Беларусі едуць на восеньскія канікулы ў сярэднім на тры дні і плацяць за пражыванне 2,9 тыс. расійскіх рублёў у суткі. У першую пяцёрку расійскіх гарадоў для падарожжаў трапілі Масква, Санкт-Пецярбург, Казань, Сочы і Екацярынбург.

Рэйтынг складзены паводле даных пошуку і браніравання атэляў і апартаментаў для пражывання з дзецьмі з 29 кастрычніка па 6 лістапада 2016 года.

10 кастрычніка 2016, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-0/205/37207
Текущая дата: 15.11.2024