Пра гэта паведамляе прэс-служба Прэзідэнта.
Фестываль пачаўся каля мемарыяльнага комплексу "Курган Славы", дзе Лукашэнка сустрэўся з афіцыйнымі асобамі галаўнога офіса Harley-Davidson і кіраўнікамі буйных аддзяленняў H. O. G. (Harley Owners Group) з Еўропы і краін СНД.
Затым Аляксандр Лукашэнка разам з сынамі Віктарам, Дзмітрыем і Мікалаем на чале калоны матацыклістаў праехаў ад Кургана Славы да Палаца спорту, дзе наведаў аб`екты свята і паказальныя выступленні супрацоўнікаў спецпадраздзялення ДПС "Страла".
У парадзе, прысвечаным закрыццю мотасезона-2016, прынялі ўдзел больш за 3 тысячы байкераў з Беларусі, Расіі, краін Балтыі і Заходняй Еўропы.
Лукашэнка ўжо прымаў удзел у падобным байк-фэсце ў 2009 годзе.
БелаПАН
Мінск, 24 верасня 2016
Мінск, 24 верасня 2016
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-0/207/37041
Текущая дата: 26.12.2024