Сезон палявання на капытных з 20 жніўня стартуе ў Беларусі, паведамілі ў прэс-службе Дзяржаўнай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету пры Прэзідэнце Беларусі.
"Адкрываецца паляванне на ласёў, аленяў (высакароднага і плямістага), лань. Дазволена здабываць дарослых самцоў і селекцыйных жывёл любога полу і ўзросту на працягу сутак ружэйным спосабам з засады і з падыходу", - удакладнілі ў Дзяржінспекцыі.
Пры гэтым можна выкарыстоўваць наразную паляўнічую зброю з дульнай энергіяй кулі звыш 3 тыс. джоўляў, гладкаствольную паляўнічую зброю і кулявыя патроны, паляўнічыя лукі і арбалеты (пэўных параметраў).
У бліжэйшыя выхадныя ўсе падраздзяленні Дзяржінспекцыі будуць працаваць ва ўзмоцненым рэжыме. Кантрольныя палявыя мерапрыемствы, накіраваныя на прадухіленне незаконнага палявання, пройдуць ва ўсіх раёнах і паляўнічых угоддзях рэспублікі.
18 жніўня 2016, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-0/208/36844
Текущая дата: 15.11.2024