Белорусский портал в Казахстане

Беларускія баскетбалісты атрымалі перамогу над польскай камандай



Мужчынская зборная Беларусі па баскетболе атрымала перамогу ў выязным адборачным матчы чэмпіянату Еўропы над камандай Польшчы з лікам 76:57 і захоўвае шанцы на выхад з групы D.

Падапечныя Аляксандра Круцікава валодалі ініцыятывай і вялі ў ліку на працягу ўсёй сустрэчы, якая прайшла ў Торуні. Самым рэзультатыўным іграком у складзе беларусаў стаў разыгрываючы Маалік Уэйнс - 21 ачко, цэнтравы Арцём Парахоўскі вызначыўся 14 баламі і 10 падборамі.

У першым крузе 3 верасня айчынныя баскетбалісты ўступілі сапернікам з Польшчы 79:97. Атрымаўшы тры перамогі і пацярпеўшы два паражэнні ў праведзеных пяці матчах адборачнага раўнда, каманда Аляксандра Круцікава захоўвае шанцы на выхад у фінальную частку кантынентальнага форуму.

Турнірная табліца групы D:

1. Польшча - 9 ачкоў (5 матчаў).
2. Эстонія - 8 (5).
3. Беларусь - 8 (5).
4. Партугалія - 5 (5).

Па выніках групавога раўнда пуцёўкі ў фінальную стадыю чэмпіянату Еўропы атрымаюць 7 пераможцаў кваліфікацыйных квартэтаў, а таксама 4 лепшыя каманды з тых, што занялі другія месцы. Без адбору ў фінальны этап выйшлі гаспадары фінальнай стадыі кантынентальнага форуму.

Гэта чатыры зборныя - Фінляндыі, Турцыі, Румыніі і Ізраіля, а таксама каманды Іспаніі, Літвы, Сербіі, Харватыі, Францыі, Грэцыі, Італіі, Чэхіі, Латвіі. Фінальны этап Еўрабаскета-2017 пройдзе з 31 жніўня па 17 верасня.

15 верасня 2016, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-0/208/36990
Текущая дата: 26.12.2024