Белорусский портал в Казахстане

У Мінску 22 верасня пройдзе парад ровараў, якія свецяцца



Веласіпедыст з 10-гадовым стажам Павел Гарбуноў - пра самыя цікавыя пункты праграмы Еўрапейскага тыдня мабільнасці.

Еўрапейскі тыдзень мабільнасці завершыцца 22 верасня шоу-конкурсам "Веласіпедыст, дай агню!", паведаміў старшыня праўлення грамадскага аб`яднання "Мінскае веласіпеднае таварыства" Павел Гарбуноў.

"Мы запрашаем усіх прыехаць да нас на эфектным ровары, які свеціцца. Можна ўзяць гірлянду, начапляць лямпачак, прыдумаць якіх-небудзь ліхтарыкаў ... Мы абярэм самага прыгожага веласіпедыста, а потым усе разам вясёлай калонай паедзем па праспекце Незалежнасці да Нацыянальнай бібліятэкі. У 9 вечара гэта будзе выдатна", - распавёў адзін з арганізатараў Еўрапейскага тыдня мабільнасці ў Мінску.

Тыдзень мабільнасці пройдзе па ўсёй Еўропе з 16 па 22 верасня.

Звязда, 16 верасня 2016

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-0/208/36996
Текущая дата: 26.12.2024