Белорусский портал в Казахстане

Ігар Бокій стаў шасціразовым чэмпіёнам Паралімпіяды ў Рыа



Плывец Ігар Бокій стаў шасціразовым чэмпіёнам XV летніх Паралімпійскіх гульняў у Рыа-дэ-Жанэйра.

У заключны дзень турніру для плыўцоў беларус перамог на дыстанцыі 100 м на спіне ў катэгорыі S13 (для спартсменаў са слабым зрокам). Рэзультат чэмпіёна - 56,68 сек, што з`яўляецца новым сусветным рэкордам у гэтай дысцыпліне сярод паралімпійцаў.

Другое месца заняў украінец Яраслаў Дзенісенка (59,02 сек). Бронзавую ўзнагароду заваяваў плывец Нікалас Гай Турбідэ з Канады (59,55 сек).

Залаты медаль у плаванні на 100 м на спіне стаў шостым для Ігара Бокія на Гульнях у Рыа-дэ-Жанэйра. Раней ён перамагаў на дыстанцыях 100 м батэрфляем, 200 м комплексным плаваннем, 50, 100 і 400 м вольным стылем. Таксама на рахунку беларуса бронза на дыстанцыі 100 м брасам.

Ігар Бокій па выніках выступлення ў Рыа з`яўляецца адзінаццаціразовым паралімпійскім чэмпіёнам. Чатыры гады таму плывец з Бабруйска пяць разоў узнімаўся на вышэйшую прыступку п`едэстала гонару.

Усяго ў скарбонцы беларускай зборнай на XV летніх Паралімпійскіх гульнях у Рыа-дэ-Жанэйра 10 медалёў (8 залатых і 2 бронзавыя ўзнагароды). Акрамя Ігара Бокія, які стаў уладальнікам сямі ўзнагарод, чэмпіёнамі Гульняў сталі плывец Уладзімір Ізотаў і Андрэй Праневіч, ён перамог у фехтаванні на калясках. Бронзавая ўзнагарода ў кіданні кап`я ў лёгкаатлета-паралімпійца Аляксандра Трыпуця.

19 верасня 2016, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-0/208/37008
Текущая дата: 26.12.2024