Маршрутны аўтобус "Будзь разам з aлiмпiйcкай камандай" з`явіўся на вуліцах Мінска, паведамілі ў прэс-цэнтры НАК Беларусі.
Спецыяльна брэндаваныя аўтобусы ўжо курсуюць па маршрутах №100 і №1.
"Праект рэалізаваны НАК сумесна з Мінгарвыканкамам і прадпрыемствам "Мінсктранс". Ён накіраваны на папулярызацыю алімпійскага руху, а таксама закліканы падтрымаць беларускіх спартсменаў на Гульнях у Рыа", - паведамілі ў Нацыянальным алімпійскім камітэце.
У маючых адбыцца XXXI летніх Алімпійскіх гульнях, якія пройдуць у Бразіліі з 5 па 21 жніўня, прымуць удзел больш за 120 беларускіх спартсменаў у 25 відах спорту.
Звязда, 31 ліпеня 2016
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-0/209/36455
Текущая дата: 15.11.2024