Белорусский портал в Казахстане

Лукашэнка пракаментаваў выступленне беларускіх хакеістаў у алімпійскай кваліфікацыі-2018



Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з прэзідэнтам Міжнароднай федэрацыі хакея (ІІХФ) Рэнэ Фазелем пракаментаваў вынікі выступлення беларускіх хакеістаў у алімпійскай кваліфікацыі-2018.

У апошнім матчы каманда Беларусі ўступіла зборнай Славеніі ў серыі булітаў і страціла шанц прайсці на Алімпійскія гульні, якія адбудуцца ў 2018 годзе ў Рэспубліцы Карэя.

"З майго пункту гледжання, так і павінна было здарыцца, таму што мы ж памятаем, як каманда гуляла на апошнім чэмпіянаце свету ў маі гэтага года - адскочылі ў апошнім матчы. І замест таго каб усё лета займацца і рыхтавацца да гэтых Гульняў, яны, відаць, адпачывалі. Таму так і атрымалася: хто хацеў выйграць і паехаць на Алімпіяду, той выйграў", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт прызнаўся, што засмучаны вынікамі выступлення беларускай каманды, аднак не настолькі, як некаторым здаецца.

"Таму што я ведаў, што гэтым можа ўсё скончыцца, - растлумачыў кіраўнік дзяржавы. - Лепш, што цяпер яны прайгралі і не едуць на Алімпіяду, чым потым мы будзем сядзець каля тэлевізара і ламаць рукі з такой гульнёй, як у іх сёння. Я не думаю, што за год у іх нешта кардынальна змянілася б".

"Мне проста шкада нашых гледачоў, якія так хацелі ўбачыць перамогу нашай каманды, але не атрымалася... Я знутры ведаю, чаму, і тут мы ўсё выправім", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы. У сваю чаргу Рэнэ Фазель адзначыў, што гульні алімпійскай кваліфікацыі-2018 былі складанымі для ўсіх удзельнікаў.

"Я быў здзіўлены беларускай камандай, яе актыўная гульня са Славеніяй на працягу ўсяго матчу заслугоўвае павагі і сведчыць аб тым, што ў каманды ёсць характар. Аднак некаторыя няўдачы ў канцы прывялі да таго, што зборная прайграла", - сказаў на заканчэнне прэзідэнт ІІХФ.

5 верасня 2016, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-0/209/36832
Текущая дата: 26.12.2024