Першы медаль XXXI летніх Алімпійскіх гульняў у Рыа-дэ-Жанейра заваявалі беларускія спартсмены. 20-гадовая штангістка Дар`я Навумава заняла другое месца ў вагавой катэгорыі да 75 кг.
Навумава набрала ў суме дваябор`я 258 кг (116 у рыўку, 142 у штуршку).
Залаты медаль — у Рым Чжон Сім з КНДР — 274 кг (121+153), бронзавы — у іспанкі Лідзіі Валянцін Перэс — 257 (116+141).
Беларусь увайшла ў медальны залік на сёмы дзень АГ-2016 і займае ў ім 45-е месца. Гэта магло здарыцца днём раней, аднак Уладзімір Самсонаў прайграў паўфінал і матч за трэцяе месца ў спаборніцтвах па настольным тэнісе.
За свой выступ Навумава атрымае 75 тыс. долараў ЗША прызавых.
Дзмітрый Уласаў, БелаПАН
Мінск, 12 жніўня 2016
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-0/211/36613
Текущая дата: 25.12.2024