Белорусский портал в Казахстане

Літоўскія візавыя цэнтры адкрыліся ў Магілёве, Лідзе, Пінску і Баранавічах



Як паведамляе літоўскае МЗС, пры супрацоўніцтве са знешнім пастаўшчыком паслуг VF Services візавыя цэнтры адкрытыя ў Магілёве, Лідзе, Пінску і Баранавічах.

У Беларусі пачалі працаваць чатыры новыя візавыя цэнтр Літвы. 

Новыя цэнтры "створаць жыхарам Беларусі больш спрыяльныя ўмовы для падачы прашэнняў аб выдачы шэнгенскай візы", адзначаецца ў паведамленні.

"Літва зацікаўленая ў далейшым росце ўязнога турызму з Беларусі, умацаванні сувязяў паміж людзьмі, спрашчэнні візавага рэжыму паміж Еўрапейскім саюзам і Беларуссю, — падкрэсліваецца ў паведамленні МЗС. — Колькасць выдаваных у Беларусі шматразовых віз штогод расце: у 2015 годзе 67% выдаваных віз былі шматразовымі, з іх 6% дзейнічалі два гады і больш".

Раней літоўскія візавыя цэнтры былі адкрытыя ў Мінску, Гомелі, Гродне і Брэсце.

Пры гэтым МЗС нагадвае, што звяртацца па шэнгенскую візу грамадзяне Беларусі могуць як у візавыя цэнтры, так і непасрэдна ў пасольства Літвы ў Мінску або ў генеральнае консульства Літвы ў Гродне. Для наведвання прадстаўніцтваў неабходна папярэдне зарэгістравацца.

Таццяна Каравянкова, БелаПАН
Мінск, 13 мая 2016

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-0/214/35493
Текущая дата: 15.11.2024