Белорусский портал в Казахстане

Кацярына Арол і Ірына Прасянцова сталі бронзавымі прызёрамі ў эстафеце ЧС па сучасным пяцібор`і



Кацярына Арол і Ірына Прасянцова сталі бронзавымі прызёрамі ў эстафеце чэмпіянату свету па сучасным пяцібор`і, які стартаваў у маскоўскім спарткомплексе "Алімпійскі", паведамілі ў прэс-службе Беларускай федэрацыі сучаснага пяцібор`я.

Беларускі не зусім удачна выступілі ў двух відах праграмы: плаванні і канкуры (верхавой яздзе). Аднак змаглі прыкметна палепшыць свае пазіцыі пасля фехтавання і камбінаванай эстафеты (бег і стральба). У выніку Кацярына Арол і Ірына Прасянцова набралі 1405 балаў і выйгралі бронзавыя ўзнагароды.

Пераможцамі ў жаночай эстафеце сталі нямецкія спартсменкі Лена Шонебарн і Аніка Шлой - 1419 балаў. Другое месца занялі брытанкі Джоана Мюір і Саманта Мюрэй - 1409 балаў. У эстафеце ўдзельнічалі 7 каманд.

24 мая пройдзе мужчынская эстафета турніру, у якой Беларусь прадставяць Кірыл Касьянік і Павел Ціханаў. Сапернікамі беларусаў будуць прадстаўнікі 16 зборных.

Чэмпіянат свету па сучасным пяцібор`і стане апошнім стартам, дзе атлеты змогуць заваяваць імянныя ліцэнзіі на Алімпійскія гульні ў Рыа-дэ-Жанэйра. Права ўдзелу ў Гульнях атрымаюць тры прызёры асабістага першынства ў мужчын і жанчын.

Пасля завяршэння турніру адбор на галоўныя старты чатырохгоддзя будзе праходзіць у адпаведнасці з апублікаваным на сайце Міжнароднага саюза алімпійскім рэйтынгам спартсменаў. На яго падставе ў чэрвені 2016 года вызначацца ўладальнікі 12 астатніх пуцёвак (па 6 у мужчын і жанчын).

Колькасць ліцэнзій, якія выдзяляюцца па выніках алімпійскага рэйтынгу, можа быць павялічана ў выпадку, калі па выніках сусветнага першынства ў лік прызёраў трапяць спартсмены, якія ўжо раней атрымалі права выступіць на Алімпійскіх гульнях у Бразіліі.

24 мая 2016, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-0/216/35654
Текущая дата: 26.12.2024