Белорусский портал в Казахстане

Беларус Ігнат Галавацюк выйграў залаты медаль юніёрскага ЧС па канькабежным спорц



Турнір, які праходзіць у кітайскім Чанчуні, стартаваў 11 сакавіка з розыгрышаў медалёў у спрынце на 500 м сярод юнакоў.

Беларус Ігнат Галавацюк выйграў залаты медаль юніёрскага чэмпіянату свету па канькабежным спорце на дыстанцыі 500 м і ўстанавіў новы рэкорд Беларусі ў спрынце.

Ігнат Галавацюк з`яўляўся адным з прэтэндэнтаў на ўзнагароды і выходзіў на старт у мацнейшай групе. У забегу з эстонцам Мартэнам Ліівам беларус змог паказаць вынік 35,72 сек, што з`яўляецца новым дасягненнем Беларусі сярод мужчын на гэтай дыстанцыі.

Ранейшы рэкорд (36,77 сек) пратрымаўся крыху больш за месяц, быў устаноўлены 5 лютага ў Мінску і таксама належаў Ігнату Галавацюку. Асноўныя канкурэнты беларуса ў спрынце на юніёрскім сусветным форуме выступалі пасля яго, але ні канадзец Крыстафер Фіёла - 35,97 сек, які заняў другое месца, ні кітаец Таа Янг - 36,03 сек (трэцяе месца), што былі ў адной пары, не змаглі перасягнуць вынік Ігната Галавацюка.

Поспех на сусветным форуме для беларускага спартсмена не першы. Раней ён заваяваў серабро на юніёрскім этапе Кубка свету, які таксама прайшоў у Чанчуні.

11 сакавіка 2016, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-0/218/34683
Текущая дата: 15.11.2024