Белорусский портал в Казахстане

Беларускія самбісты заваявалі 13 медалёў на Кубку свету ў Маскве



Беларускія самбісты заваявалі 13 медалёў на Кубку свету "Мемарыял Анатоля Харлампіева", які завяршыўся ў Маскве.

Срэбнымі прызёрамі сталі Рэгіна Шатраўская (68 кг), якая ўступіла ў фінале расіянцы Марыне Махнаткінай і Цімафей Емяльянаў (82 кг), які ў вырашальнай схватцы не змог адолець расіяніна Андрэя Перапелюка і таксама ўзняўся на другую прыступку п`едэстала.

У фінальнай схватцы ў катэгорыі да 48 кг Анфіса Капаева прайграла расіянцы Настассі Храмавай. Вае Тутхалян (62 кг) не змог процістаяць прадстаўніку Казахстана Есету Куанаву і таксама вымушаны быў задаволіцца срэбным медалём.

Бронзавымі прызёрамі турніру сталі Хрысціна Казаной (56 кг), Таццяна Мацко (64 кг), Вольга Намазава (72 кг), Вадзім Мікульскі (74 кг), Сяргей Лясяк (90 кг), Алеся Млячко (52 кг), Джамбулат Ахмадаў (57 кг), Уладзіслаў Саяпін (68 кг) і Валерыя Смухунова (80 кг).

Кубак свету па самба "Мемарыял Харлампіева" традыцыйна збірае наймацнейшых самбістаў свету. У гэтым годзе ў ім прынялі ўдзел 24 краіны, сярод якіх Беларусь, Францыя, ЗША, Грузія, Венесуэла, Марока, Узбекістан, Румынія.

28 сакавіка 2016, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-0/219/34978
Текущая дата: 27.12.2024