Аб гэтым паведаміў старшыня Мінгарвыканкама Андрэй Шорац.
Шматпрофільны парк, у якім маглі б практыкавацца прадстаўнікі розных стрытавых напрамкаў, плануецца адкрыць у Мінску да канца лета. Такім чынам гарадскія ўлады падтрымалі ініцыятыву стваральніка і кіраўніка маладзёжнага цэнтра вулічнай культуры і спорту "ProКач".
"Пачата ўжо праектаванне аб`екта. Думаю, да канца лета цэнтр будзе пабудаваны", - сказаў Андрэй Шорац. Заданнем на праектаванне на вуліцы Сталетава прадугледжана будаўніцтва пляцоўкі для заняткаў варкаўтам, паркур-гарадка, скейт-парку, дзіцячых пляцовак з абсталяваннем для фізічнага развіцця. Таксама плануецца ўладкаваць пляцоўкі для заняткаў людзей з абмежаванымі магчымасцямі, для міні-футбола, стрытбола, брэйк-данса.
"Хацелася, каб усе экстрэмалы збіраліся ў гэтым парку. Там яны змогуць удасканаліць сваё майстэрства. Дарэчы, на паперы цэнтр намалявалі маладыя людзі, якія ініцыіравалі яго стварэнне. Яны ж будуць сачыць за парадкам у ім", - дадаў Андрэй Шорац. Сродкі на фінансаванне будаўніцтва цэнтра выдзеляць з гарадскога бюджэту.
4 лютага 2016, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-0/220/34111
Текущая дата: 15.11.2024