Белорусский портал в Казахстане

Матч беларускай тэнісісткі Вікторыі Азаранкі і нямецкай спартсменкі Ангелікі Кербер на US Open прызнаны найлепшай гульнёй 2015 года



Пра гэта паведамляе тэлеканал ОНТ.

Ппрыхільнікі тэніса, а менавіта яны галасавалі на сайце ВТА, прызналі, што Азаранка і Кербер правялі самую напружаную, прыгожую і захапляльную сустрэчу на турнірах серыі "Вялікага шлема".

Азаранка і Кербер сустракаліся ў трэцім крузе US Open. Беларуска тады была мацнейшай у трох сэтах — 7:5, 2:6, 6:4.

Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Мінск, 26 снежня 2015

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-0/222/33704
Текущая дата: 15.11.2024