Белорусский портал в Казахстане

Аматары Harley-Davidson у Мінску адкрылі мотасезон



Як растлумачыў дырэктар клуба аматараў Harley-Davidson у Мінску Андрэй Юркойць, у гэтым годзе на адкрыццё сезона акрамя мінскіх матацыклістаў запрошаны замежныя госці.

Калона налічвае каля 300 чалавек. "На наша запрашэнне прыняць удзел у мерапрыемстве адазваліся матацыклісты з Расіі, Польшчы, краін Балтыі. Што датычыцца расійскіх гасцей, то яны прыбылі з Масквы, Санкт-Пецярбурга, Калінінграда, Краснадара, гэта значыць геаграфія шырокая", - адзначыў Андрэй Юркойць.

Калона матацыклістаў пад гукі ўрачыстага марша адправілася ад салона Harley-Davidson па праспекце Незалежнасці да стэлы "Мінск - горад-герой" на скрыжаванні праспектаў Пераможцаў і Машэрава. "Мерапрыемства праходзіць напярэдадні 70-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, таму быў выбраны такі маршрут", - растлумачыў Андрэй Юркойць. Каля стэлы адбылася цырымонія ўскладання вянкоў.

Такое мерапрыемства, прысвечанае адкрыццю мотасезона, праходзіць у Мінску трэці раз.

25 красавіка 2015, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-0/225/30695
Текущая дата: 14.06.2024