У найбуйнейшых гарналыжных цэнтрах Беларусі адкрываюцца трасы для катання на лыжах і снаўбордах.
Сёння катанні пачаліся на вучэбнай трасе мінскага гарналыжнага цэнтра "Сонечная даліна". 29 і 30 снежня цэнтр працуе з 12 да 22 гадзін, 31 снежня — з 11 да 17 гадзін, 1 студзеня — з 15 да 2 гадзін, 2 студзеня — з 10 да 2 гадзін, 3 студзеня — 10 да 22 гадзін. У астатнія дні цэнтр будзе працаваць з 11 да 20 гадзін, выдача абсталявання заканчваецца ў 18.30.
Пракат гарналыжнага камплекту (лыжы, палкі і чаравікі) для дарослага ў цэнтры каштуе 60 тысяч за першую гадзіну ў будны дзень і 95 — у выхадны, снаўбардычнага (снаўборд і чаравікі) — 65 тысяч у будны і 100 тысяч у выхадны. Карыстанне пад`ёмнікам — 50 тысяч за першую гадзіну ў будны дзень і 60 тысяч — у выхадны.
З 29 лістапада адкрыта вучэбная траса ў гарналыжным цэнтры "Сілічы". З панядзелка па пятніцу пункты пракату і канатныя дарогі ў цэнтры працуюць з 12 да 22 гадзін, у суботу — з 9 да 22 гадзін, у нядзелю — з 9 да 20 гадзін. На святочныя дні ўстаноўлены асаблівы рэжым працы: 31 снежня — з 12 да 20 гадзін, 1 студзеня — з 12 да 22 гадзін, 2 — 10 студзеня — з 9 да 22 гадзін.
Кошт пракату гарналыжнага або снаўбардычнага камплекту ў "Сілічах" складае 80 тысяч рублёў за першую гадзіну ў будныя дні і 110 тысяч — у выхадныя і святочныя. Першая гадзіна карыстання пад`ёмнікам будзе каштаваць 110 тысяч у будныя дні і 180 тысяч — у выхадныя.
У ГСК "Лагойск" катанні пачынаюцца заўтра на вучэбным схіле і чацвёртай трасе. 30 снежня цэнтр будзе працаваць з 17 да 22 гадзін, 31 снежня — з 10 да 17 гадзін, 1 студзеня — з 12 да 2 гадзін, 2,7,8,9 студзеня — з 10 да 2 гадзін, 3 — 6 студзеня, а таксама 10 студзеня — з 10 да 22 гадзін.
Кошт пракату гарналыжнага або снаўбардычнага камплекту для дароснага складае 80 тысяч рублёў за першую гадзіну ў будныя дні і 110 тысяч — у выхадныя. Карыстанне пад`ёмнікам абыдзецца дарослым у 100 тысяч рублёў за першую гадзіну ў будны дзень і 160 тысяч — у выхадны. Залогавы кошт скі-паса — 50 тысяч рублёў.
Нагадаем, летась гарналыжныя цэнтры запрацавалі ў канцы лістапада. Адкрыццё трас наўпрост звязана з надвор`ем, бо снежныя гарматы, як правіла, працуюць пры тэмпературы ад 4 градусаў марозу і ніжэй.
Анастасія Салановіч, БелаПАН
Мінск, 29 снежня 2015
Мінск, 29 снежня 2015
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-0/225/33745
Текущая дата: 28.12.2024