Белорусский портал в Казахстане

У рэйтынгу Кубка федэрацыі жаночая зборная Беларусі па тэнісе паднялася з 19-га на 15-е месца



З 19-га на 15-е месца паднялася жаночая зборная Беларусі па тэнісе ў рэйтынгу Кубка федэрацыі (апублікаваны 20 красавіка).

У Токіа беларуская каманда выйграла ў японак з лікам 3:2 матч плей-оф 2-й Сусветнай групы. Поспех забяспечыла Вікторыя Азаранка, якая перамагла ў абедзвюх адзіночных сустрэчах і разам з Вольгай Гаварцовай — у парнай. 

У пачатку лютага ў Будапешце зборная Беларусі выйграла турнір у 1-й групе Еўра-Афрыканскай зоны Кубка федэрацыі і паднялася ў рэйтынгу з 24-й на 19-ю пазіцыю.

Дзмітрый Уласаў, БелаПАН
Мінск, 21 красавіка 2015

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-0/226/30638
Текущая дата: 14.06.2024