Беларус Генадзь Караткевіч заняў першае месца ў конкурсе праграмавання Google, аб гэтым гаворыцца на сайце спаборніцтва.
У фінале Генадзь Караткевіч змог вырашыць 5 з 6 задач, затраціўшы на гэта 3 гадз 59 мін. Пераможца атрымаў $15 тыс. і магчымасць прыняць удзел у фінале Google Code Jam і ў наступным годзе. Усяго ў фінале прынялі ўдзел 26 праграмістаў, сярод якіх быў яшчэ адзін беларус.
Перамога Генадзя Караткевіча стала другой - праграміст перамагаў ужо ў гэтым спаборніцтве ў мінулым годзе. Акрамя таго, у 2013 годзе першае месца на Google Code Jam займаў Іван Мяцельскі.
Google Code Jam - міжнароднае спаборніцтва па праграмаванні, што праводзіцца Google з 2003 года. Спаборніцтва складаецца з набору алгарытмічных задач, якія павінны быць вырашаны за фіксаваны час.
17 жніўня 2015, Мінск
БЕЛТА
17 жніўня 2015, Мінск
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-0/226/32417
Текущая дата: 15.11.2024