Белорусский портал в Казахстане

Азаранка выйшла ў трэці круг буйнога тэніснага турніру ў Маямі



Вікторыя Азаранка (36-е месца ў сусветным рэйтынгу) выйшла ў трэці круг тэніснага турніру ў Маямі (ЗША) з прызавым фондам 5.381.235 долараў.

27 сакавіка ў 1/32 фіналу беларуская спартсменка з лікам 6:1, 6:1 разграміла Алену Янкавіч з Сербіі (17). Саперніцы правялі ўжо 11 вочных матчаў, і ў сямі з іх перамогу атрымала наша суайчынніца. 

У наступным раўндзе Азаранка сустрэнецца з пераможцам матчу Цвятана Піронкава (Балгарыя, 50) — Флавія Пенета (Італія, 28). Азаранка двойчы выйгравала турнір у Маямі: у 2009 і 2011 гадах. У фінальных паядынках яна была мацнейшай за адпаведна амерыканку Серэну Уільямс і Марыю Шарапаву з Расіі.

Андрэй Шмялёў, БелаПАН
Мінск, 28 сакавіка 2015

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-0/228/30266
Текущая дата: 17.05.2024