Белорусский портал в Казахстане

Барысаўскі БАТЭ выйшаў у плэй-оф Лігі чэмпіёнаў



Барысаўскі БАТЭ выйшаў у плэй-оф кваліфікацыі Лігі чэмпіёнаў УЕФА.

5 жніўня на сваім полі ў матчы ў адказ 3-га кваліфікацыйнага раўнда беларуская каманда выйграла ў венгерскага "Відэатона" з лікам 1:0. На 82-й хвіліне вызначыўся Неманья Нікаліч, які нядаўна перайшоў у БАТЭ з мінскага "Дынама". З 60-й хвіліны госці гулялі ў меншасці пасля выдалення галандскага легіянера Кееса Лейкса. 

Першая сустрэча сапернікаў 28 ліпеня ў Секешфехервары завяршылася ўнічыю 1:1. 

Лёсаванне заключнай стадыі кваліфікацыі ЛЧ адбудзецца 7 жніўня.

БАТЭ ўжо гарантаваў сабе выступленне прынамсі ў групавой стадыі Лігі Еўропы. Гэта еўракубкавая восень будзе сёмай у гісторыі клуба.

БелаПАН, 5 жніўня 2015

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-0/228/32265
Текущая дата: 15.11.2024