Мэр Львова Андрэй Садовы запрасіў Аляксандра Лукашэнку на матч Украіна — Беларусь, які пройдзе ў межах кваліфікацыі чэмпіянату Еўропы па футболе 2016 года.
"Звяртаюся з ініцыятывай, каб прэзідэнт Парашэнка запрасіў у Львоў на футбольны матч Украіна — Беларусь, які будзе 5 верасня, прэзідэнта Лукашэнку. Вельмі важна, каб кіраўнікі нашай краіны максімальна выкарысталі магчымасці Львова для правядзення міжнародных сустрэч, форумаў і канферэнцый", — цытуе Садовага спартыўны партал by.tribuna.com.
9 кастрычніка 2014 года ў Барысаве Беларусь прайграла Украіне з лікам 0:2. Госці прысвяцілі перамогу ўдзельнікам антытэрарыстычнай аперацыі ў Данбасе. Матч запомніўся спяваннем фанатамі нецэнзурнай прыпеўкі супраць прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна.
БелаПАН
Мінск, 9 жніўня 2015
Мінск, 9 жніўня 2015
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-0/229/32310
Текущая дата: 29.12.2024