Белорусский портал в Казахстане

У Беларусі будзе створаны Рэспубліканскі цэнтр алімпійскай падрыхтоўкі па паралімпійскіх і дэфлімпійскіх відах спорту



Гэта прадугледжана пастановай Савета міністраў № 667 ад 7 жніўня, паведамляе прэс-служба ўрада.

Міністэрству спорту і турызму даручана ў двухмесячны тэрмін зацвердзіць статут, структуру і колькасць работнікаў цэнтра, а таксама прыняць іншыя неабходныя меры па рэалізацыі пастановы.

Дакумент прыняты ў адпаведнасці з указам прэзідэнта ад 12 лютага 2004 года № 66 "Аб некаторых мерах па аптымізацыі сістэмы рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання і іншых дзяржаўных арганізацый, падпарадкаваных Савету міністраў Рэспублікі Беларусь, структуры і колькасці работнікаў дзяржаўных органаў, іншых дзяржаўных арганізацый".

Пастанова набудзе моц пасля яе афіцыйнага апублікавання.

Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Мінск, 9 жніўня 2015

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-0/230/32297
Текущая дата: 31.12.2024