Аб гэтым паведаміў генеральны дырэктар нацыянальнага парку "Белавежская пушча" Аляксандр Буры.
Замежныя турысты могуць наведваць Белавежскую пушчу без візы з 12 чэрвеня. "За гэты час такой магчымасцю скарысталіся каля 1,2 тыс. чалавек. Станоўчы эфект ад увядзення бязвізавага рэжыму, безумоўна, ёсць, і мы разлічваем, што з часам колькасць турыстаў будзе расці", - адзначыў Аляксандр Буры.
Гендырэктар нагадаў, што іншаземцы могуць знаходзіцца на тэрыторыі Белавежскай пушчы без візы не больш за тры дні. Для зручнасці наведвальнікаў распрацоўваюцца адна-, двух- і трохдзённыя маршруты. Пры неабходнасці турысты могуць скарыстацца паслугамі велапракату, у гэтым годзе нацпарк дадаткова закупляе 50 веласіпедаў (цяпер іх каля 100).
Скарыстацца бязвізавым рэжымам можна толькі праз пункт пропуску "Перароў-Белавежа". Для дастаўкі гасцей ад пункта пропуску да пушчы курсіруюць спецыяльныя аўтобусы.
Паводле інфармацыі Аляксандра Бурага, з пачатку года нацпарк наведалі 158 тыс. турыстаў, у тым ліку 88 тыс. іншаземцаў: грамадзяне Расіі, Украіны, Польшчы, Германіі, Вялікабрытаніі, ЗША і іншых краін.
Падставай для бязвізавага ўезду з`яўляецца дакумент, які прадстаўляе замежнаму грамадзяніну права на наведванне нацыянальнага парку. Для яго атрымання трэба зарэгістравацца на сайце нацпарку (атрыманыя даныя будуць выкарыстоўвацца для перадачы на пагранічны пункт пропуску), дачакацца пацвярджэння апрацоўкі заяўкі (адказ прыйдзе на электронную скрыню, пазначаную пры рэгістрацыі на сайце нацпарку) і раздрукаваць атрыманы па электроннай пошце пропуск. У названую ў пропуску дату неабходна быць на пункце пагранічнага пропуску з дакументамі, неабходнымі для пераходу граніцы (пашпарт, страхавы поліс, пропуск).
22 ліпеня 2015, Мінск
Наталля Злотнік - БЕЛТА
22 ліпеня 2015, Мінск
Наталля Злотнік - БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-0/231/32099
Текущая дата: 31.12.2024