Адпаведнае даручэнне даў старшыня Мінаблвыканкама Сямён Шапіра 24 ліпеня на выязным пасяджэнні па пытаннях развіцця курортнай зоны Нарачанскага рэгіёна.
Сямён Шапіра звярнуў увагу, што Нарачанскі рэгіён вядомы сваімі воднымі рэсурсамі, і многія турысты едуць на курорт, у тым ліку каб пакаштаваць стравы з рыбы. "У меню ўсіх устаноў у курортнай зоне павінны быць рыбныя стравы", - даручыў ён.
Начальнік упраўлення гандлю і паслуг Мінаблвыканкама Таццяна Шаўцова расказала, што спецыялісты праінспектавалі ўжо мясцовыя магазіны, кафэ і рэстараны, і практычна ва ўсіх з іх быў шырокі асартымент рыбнай прадукцыі. Паводле слоў Таццяны Шаўцовай, у многіх санаторыях цяпер праводзяцца рыбныя дні і дні беларускай кухні. Акрамя таго, дадаткова будуць арганізаваны гандлёвыя пляцоўкі, дзе турысты змогуць купіць жывую рыбу, каб потым прыгатаваць яе самастойна.
У Мядзельскім раёне завяршаецца рэалізацыя Дзяржаўнай праграмы развіцця курортнай зоны Нарачанскага рэгіёна на 2011-2015 гады. Па выніках рэалізацыі дзяржпраграмы на базе курортнай зоны будзе створаны буйны аздараўленчы, культурна-забаўляльны і турыстычны цэнтр.
24 ліпеня 2015, Мядзельскі раён
БЕЛТА
24 ліпеня 2015, Мядзельскі раён
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-0/231/32117
Текущая дата: 31.12.2024