Такія даныя прадаставіў турыстычны партал Travel.ru.
Паводле даных сайта, у топ-10 краін па папулярнасці сямейнага адпачынку ў расіян летам 2015 года ўваходзяць Грэцыя, Іспанія, Турцыя, Італія, Чэхія, Егіпет, Балгарыя, Кіпр, Беларусь і Чарнагорыя.
Пры гэтым самы эканамічны адпачынак расіян з дзецьмі за мяжой - у Беларусі (у сярэднім 2,3 тыс. расійскіх рублёў за суткі). Найбольшай папулярнасцю ў суседзяў карыстаюцца санаторыі на возеры Нарач, Нацыянальны дзіцячы аздараўленчы цэнтр "Зубраня", а таксама нацыянальныя паркі і запаведнікі - Бярэзінскі, Нарачанскі, Прыпяцкі, Браслаўскія азёры.
Рэйтынг складзены паводле даных броні гасцініц з 1 чэрвеня па 31 жніўня гэтага года.
1 чэрвеня 2015, Мінск
БЕЛТА
1 чэрвеня 2015, Мінск
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-0/234/31199
Текущая дата: 15.11.2024