Белорусский портал в Казахстане

Мінск у 2017 годзе прыме моладзевы (U-23) чэмпіянат Еўропы па фехтаванні



Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе Міністэрства спорту і турызму Беларусі.

"Першы намеснік міністра спорту і турызму, старшыня Беларускай федэрацыі фехтавання Аляксандр Гагіеў прымае ўдзел у пасяджэнні кангрэса Міжнароднай федэрацыі фехтавання (FIE), які праходзіць у швейцарскім Монтры. Ён паведаміў, што заяўка Беларусі на правядзенне моладзевага чэмпіянату Еўропы была падтрымана аднагалосна", - адзначылі ў прэс-службе спартыўнага ведамства.

5 чэрвеня 2015, Мінск
БЕЛТА


Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-0/234/31340
Текущая дата: 15.11.2024