Восем медалёў заваявалі беларусы на чэмпіянаце Еўропы па веславанні на байдарках і каноэ, які праходзіў 1—3 мая ў горадзе Рачыца (Чэхія).
У скарбонцы беларускай каманды — тры залатыя, тры сярэбраныя і два бронзавыя медалі.
Чэмпіёнамі Еўропы на дыстанцыі 500 метраў сталі беларуская каноэ-двойка ў складзе Камілы Бобр і Дарыны Касцючэнкі, байдарка-чацвёрка (Маргарыта Махнева, Аляксандра Грышына, Вольга Худзенка, Марына Літвінчук) і Маргарыта Махнева і Марына Літвінчук на дыстанцыі 200 метраў у гонцы байдарак-двоек.
Сярэбраныя медалі заваявалі дуэт байдарачнікаў Віталь Бялько/Раман Петрушэнка на дыстанцыі 1.000 метраў, канаіст Аляксандр Козыр на дыстанцыі 200 метраў і пара Дзмітрый Рабчанка/Аляксандр Валчэцкі (каноэ, 200 метраў).
Бронзу на дыстанцыі 500 метраў заваявала беларуская каноэ-двойка ў складзе Глеба Саладухі і Дзяніса Маклая і дуэт-байдарачнікаў Віталь Бялько/Раман Петрушэнка.
Алесь Ляўчук, БелаПАН
Мінск, 3 мая 2015
Мінск, 3 мая 2015
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-0/237/30824
Текущая дата: 15.11.2024