У Мінску ў ГЗЦ "Арэна-Сіці" 4 красавіка адбыўся нацыянальны фінал Red Bull Paper Wings — турніру па запуску папяровых самалёцікаў.
Усё, што патрабуецца для стварэння лятальнага апарата, гэта аркуш паперы. Зрэшты, гэты аркуш трэба яшчэ ўмець скласці, прадэманстраваўшы крэатыўнасць, сілу ўяўлення і разуменне элементарных правілаў аэрадынамікі.
"Пілоты", чые самалёты паказалі самыя высокія вынікі на нацыянальным фінале ў трох намінацыях — "Лепшая аэрабатыка", "Самы працяглы палёт", "Самы доўгі палёт", — атрымалі магчымасць пазмагацца з лепшымі з лепшых. Сусветны фінал пройдзе ў маі на базе легендарнага Ангара-7 у Зальцбургу (Аўстрыя), дзе базіруецца пілатажная каманда Flying Bulls. Там збяруцца сапраўдныя фанаты "папяровай авіяцыі", а таксама аўтары шэрагу арыгінальных канструкцый.
БелаПАН, 4 красавіка 2015
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-0/241/30386
Текущая дата: 15.11.2024