Вікторыя Азаранка (48-е месца ў рэйтынгу) выйшла ў фінал турніру ў горадзе Доха (Катар) з прызавым фондам 731 тыс. долараў ЗША.
27 лютага ў чацвёртым крузе беларуская тэнісістка перамагла амерыканку Венус Уільямс (17) — 2:6, 6:2, 6:4. Дагэтуль саперніцы сустракаліся чатыры разы, і ва ўсіх выпадках спартсменка з Беларусі была слабейшай.
У рашаючым мачы Азаранка сустрэнецца з чэшкай Лючыяй Шафаржавай (15). Тут лік асабістых сустрэч 6:0 на карысць тэнісісткі з Беларусі. Разам з тым іх апошні матч адбыўся ў 2011 годзе.
Азаранка выйграла турнір у горадзе Доха ў 2012 і 2013 гадах. У мінулым сезоне яна прапусціла спаборніцтвы з-за траўмы.
Дзмітрый Уласаў, БелаПАН
Мінск, 28 лютага 2015
Мінск, 28 лютага 2015
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-0/243/29867
Текущая дата: 15.11.2024