У Беларусі зацвердзілі новыя санітарныя нормы і правілы да ўладкавання, абсталявання, утрымання сродкаў размяшчэння.
Найбольш важныя змяненні закранулі стаянкі для караванінгу, паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя, каменціруючы пастанову Міністэрства аховы здароўя нумар 110 ад 24 снежня 2014 года.
Раней умовы ўладкавання, абсталявання і ўтрымання месц стаянак для караванінгу ў санітарных нормах не былі вызначаны. З улікам узрастаючай папулярнасці, у тым ліку ў Беларусі, гэтага віду аўтамабільнага турызму ўзнікла неабходнасць актуалізаваць адпаведны дакумент.
Пастановай, у прыватнасці, дапускаецца размяшчэнне месц стаянак для караванінгу (аўтадамоў або аўтапрычэпаў) на тэрыторыі матэляў, дамоў паляўнічага і (або) рыбалова і іншых аб`ектаў размяшчэння (за выключэннем аб`ектаў, размешчаных у межах курортаў). Пры ўладкаванні стаянак для караванінгу трэба забяспечыць магчымасць падключэння стаянак да электрасеткі, забяспечваючы штучным асвятленнем, месца запраўкі чыстай вадой, месцы для агульных санітарных вузлоў (туалет, душ), месца зліву біятуалетаў, адпрацаванай вады, кантэйнерамі для збору цвёрдых адходаў. "Гэтыя правілы даюць магчымасць забяспечыць караванеру мінімальны набор выгод пры выкананні санітарна-гігіенічных патрабаванняў", - сказалі ў цэнтры.
Акрамя таго, у дакуменце актуалізаваны патрабаванні да іншых сродкаў размяшчэння, а таксама выключаны нормы, змешчаныя ў іншых нарматыўных дакументах.
21 студзеня 2015, Мінск
БЕЛТА
21 студзеня 2015, Мінск
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-0/246/29142
Текущая дата: 15.11.2024