Белорусский портал в Казахстане

Азаранка выйшла ў 1/8 фіналу адкрытага чэмпіянату Аўстраліі па тэнісе



Беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка (44-е месца ў рэйтынгу) выйшла ў 1/8 фіналу адкрытага чэмпіянату Аўстраліі — першага з чатырох у сезоне турніраў "Вялікага шлема".

У першым крузе Азаранка перамагла амерыканку Слоан Стывенс (32) — 6:3, 6:2, у другім — "пасеяную" пад восьмым нумарам Каралін Вазняцкі (Данія, 8) — 6:4, 6:2, у трэцім — чэшку Барбару Заглававу-Стрычаву (23), якая мае 25-ты нумар "пасеву", — 6:4, 6:4. 

Наступнай саперніцай Азаранкі будзе 10-я ракетка свету Дамініка Цыбулкава са Славакіі (11-ты нумар "пасеву"). 

Азаранка выйгравала Australian Open у 2012 і 2013 гадах, а ў мінулым сезоне выбыла ў чвэрцьфінале.

Дзмітрый Уласаў, БелаПАН
Мінск, 24 студзеня 2015

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-0/246/29204
Текущая дата: 15.11.2024