Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе Нацыянальнага алімпійскага камітэта.
У аўстрыйскім гарадку Чагус адбылося адкрыццё XII зімовага юнацкага Еўрапейскага фестывалю.
У цырымоніі адкрыцця прыняла ўдзел і беларуская дэлегацыя. Дзяржаўны сцяг Беларусі ў час парада нёс капітан каманды біятланіст Мікалай Пасашнічэнка, выхаванец наваполацкай школы біятлона. З трыбуны юную алімпійскую зборную віталі памочнік Прэзідэнта Беларусі па пытаннях развіцця фізічнай культуры, спорту і развіцця турызму, першы віцэ-прэзідэнт НАК Максім Рыжанкоў і генеральны сакратар Нацыянальнага алімпійскага камітэта Анатоль Котаў.
У час адкрыцця фестывалю быў запалены алімпійскі агонь, дастаўлены на стадыён са сталіцы Грэцыі Афін. Ва ўрачыстай цырымоніі прынялі ўдзел прэзідэнт Аўстрыі Хайнц Фішэр і наследны прынц княства Ліхтэнштэйн Алаіз Філіп Марыя.
Сёння адбудуцца першыя спаборніцтвы. Будучыя зоркі сусветнага спорту вызначаць мацнейшых у лыжных гонках, фігурным катанні і гарналыжным спорце.
26 студзеня 2015, Мінск
БЕЛТА
26 студзеня 2015, Мінск
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-0/246/29286
Текущая дата: 15.11.2024