Белорусский портал в Казахстане

Нагрудныя знакі адрознення майстра спорту міжнароднага класа і майстра спорту заснаваны ў Беларусі



Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сваім указам заснаваў нагрудныя знакі адрознення "Майстар спорту Рэспублікі Беларусь міжнароднага класа" і "Майстар спорту Рэспублікі Беларусь", а таксама зацвердзіў палажэнні аб нагрудных знаках адрознення, апісанні і выявы. 

Як растлумачылі ў прэс-службе, такое рашэнне прынята ў мэтах папулярызацыі фізічнай культуры і спорту, фарміравання ў спартсменаў патрыятызму, замацавання ідэалаў і духоўных каштоўнасцей спорту.

12 лістапада 2014, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-0/250/28262
Текущая дата: 15.11.2024